Субота, 27.07.2024, 03:52

МЯЛА, мялка

Галоўная »
МЯЛА, мялка — прылада (станок) для мяцця сырамятнай скуры.

мяла, мялка
Мялы для сырыцы

Найбольш старажытны тып мялкі — 2 калы даўжынёю да 4 м і груз (кола, калодка, жоран). Скуру разразалі на палосы шырынёю каля 30 см і сшывалі ў кольцападобны пас даўжынёю да 5 м, перакідвалі яго цераз перакладзіну, а ўнізе мацавалі груз. Іншы раз палосы сшывалі разам па канцах, адзін канец прывязвалі вяроўкай да бэлькі, а да другога чаплялі груз.

Працавалі звычайна 5 мужчын: 4 чалавекі прасоўвалі паміж палосамі скуры накрыж калы (жэрдкі), 5-ы раскручваў груз, пакуль скура не звівалася ў вяроўку. Калі груз падымаўся ўгору, рабочыя націскалі калы ўніз. Калі груз круціўся ў адваротны бок, калы хутка падымалі да перакладзіны. Працэс мяцця (вярчэння) сырамяці доўжыўся 12 — 16 гадзін з перапынкамі прыкладна праз кожныя 3 гадзіны для тлушчэння (змазвання дзёгцем) скуры. Іншы раз мяццё ажыццяўлялі 3 чалавекі з дапамогай аднаго кала.

Другі тып мялы выкарыстоўваўся пераважна ў мястэчках. Яго састаўныя часткі: драўляны слуп, замацаваны ў падлозе хаты або ўкапаны ў зямлю ў хляве, 1-2 дошкі, паралельна насаджаныя на яго. Змазаная дзёгцем скура замацоўвалася клінам у адтуліне слупа. Двое мужчын круцілі дошкі то ў адзін, то ў другі бок, скура накручвалася на калкі вакол слупа, расцягвалася і змякчалася. Ручная праца магла замяняцца коннай цягай.

Аўтар: Н.I. Буракоўская
Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 49
Гасцей: 49
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.