МУРНЯ – прамавугольная ў плане пабудова з плеценымі і абмазанымі глінай сценамі для зімоўкі пчолаў. Крыюць мурні саломай, карою, драніцай, дошкамі.
Мурня
Вуллі ставяць, як і ў імшаніку (рубленым уцепленым памяшканні для зімоўкі пчолаў), на папярочныя лягары (бэлькі, леглі) на вышыні 30-50 см ад зямлі. Пашыраная ва ўсходніх раёнах Палесся.
Крыніца: Краязнаўчая газета №1 (498) студзень 2014 года
Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.