Субота, 27.07.2024, 03:59

МУЗЕЙ БАЯВОЙ САДРУЖНАСЦІ БЕЛАРУСКІХ, РУСКІХ, ЛАТЫШСКІХ I ЛІТОЎСКІХ ПАРТЫЗАН

Галоўная »
МУЗЕЙ БАЯВОЙ САДРУЖНАСЦІ БЕЛАРУСКІХ, РУСКІХ, ЛАТЫШСКІХ I ЛІТОЎСКІХ ПАРТЫЗАН створаны ў гарадскім пасёлку Расоны паводле пастановы бюро ЦК КПБ ад 18.08.1978 г. Для наведвальнікаў адчынены 04.07.1981 г.. Да 1990 г. з'яўляўся філіялам Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.



Гарадскі пасёлак Расоны размешчаны на стыку 3 дзяржаў — Расіі, Беларусі і Латвіі. У гэтых мясцінах у час Вялікай Айчыннай вайны на вялікай тэрыторыі (плошча 10 тыс. км²), быў утвораны Брацкі партызанскі край.

Асноўны фонд музея (2008) налічвае 5460 экспанатаў, навукова-дапаможны — 10241 адзінку захоўвання. Агульная плошча экспазіцыі 955 м².

Збор музейных прадметаў вядзецца па калекцыях: фотадакументы, дакументы, рэчавы фонд, зброя, нумізматыка, выяўленчае мастацтва. Сярод экспанатаў шматлікія ўзнагароды воінаў і партызан, імянная, у тым ліку самаробная партызанская зброя, стралковае і артылерыйскае ўзбраенне, падпольныя друкаваныя выданні, жывапіс, скульптура, макеты, абмундзіраванне перыяду Вялікай Айчыннай вайны і інш.

У музеі выставачная і 10 экспазіцыйных залаў. Экспазіцыя размешчана ў раздзелах: нападзенне Германіі на СССР, абарончыя баі на паўночным захадзе Беларусі, нашы землякі — удзельнікі баёў на асноўных участках фронту ў пачатковы перыяд вайны; зараджэнне і развіццё антыфашыскага падполля і партызанскага руху ў Расонска-Асвейскім краі, акупацыйны рэжым і зверствы гітлераўцаў; арганізацыя і баявая дзейнасць партызанскіх брыгад на поўначы Віцебскай вобласці, стварэнне Расонска-Асвейскай партызанскай зоны; утварэнне Брацкага партызанскага краю, сумесныя баявыя аперацыі партызан; жыццё і побыт насельніцтва і партызан у краі; баявыя дзеянні партызан краю; удзел партызан краю ў «рэйкавай вайне», баявое ўзаемадзеянне партызан з воінамі Чырвонай Арміі; вызваленне паўночна-заходняй часткі Беларусі, удзел ураджэнцаў Расоншчыны ў вызваленчым паходзе Чырвонай Арміі ў краіны Заходняй Еўропы. Асобная зала музея прысвечана вядомаму дзяржаўнаму дзеячу Беларусі П.М. Машэраву.

У музеі дзейнічае пастаянная выстаўка «Гісторыя расонскага краю». Арганізуюцца выстаўкі ваенна-патрыятычнага і мастацкага накірунку, а таксама выязныя ў в.Роўнае Поле, дзе прадметамі партызанскага побыту афармляюцца зямлянкі байцоў брыгады імя К.К. Ракасоўскага.

Аўтар: Н.М.Свяжынская
Крыніца: Музеі Беларусі Музеи Беларуси / [рэдакцыйны савет: Г.П. Пашкоў, Л.В. Календа, М.Г. Нікіцін]. - Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2008. - 559 с.

Адрас: 211460, гп.Расоны, вул.Савецкая, 10-а
Тэл.: +375-2159-213-67
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 36
Гасцей: 36
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.