Нядзеля, 05.05.2024, 09:56

МУЗЕЙ ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСКАГА КІНО

Галоўная »
МУЗЕЙ ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСКАГА КІНО заснаваны ў 1976 г. у Мінску пры кінастудыі «Беларусьфільм» па ініцыятыве беларускіх кінематаграфістаў. Базавая экспазіцыя створана па падставе гранта фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва за 2000 г. Адкрыты для наведвання ў студзені 2002 г. у спецыяльна рэканструяваным за кошт рэспубліканскага бюджэта будынку — помніку архітэктуры першай паловы 20 ст. З 2005 г. з'яўляецца філіялам Дзяржаўнага музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь.

МУЗЕЙ ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСКАГА КІНО

Агульны фонд музея (2008) налічвае больш за 16 тыс. адзінак захоўвання. Плошча экспазіцыйнай залы 140 м², выставачнай — 100 м², кіназалы на 50 месц — 45 м², відэазалы на 10 месц — 15 м².

Аснову калекцыі складаюць фонды плакатаў і афіш, анімацыі, выяўленчы, прадметны, фотатэка, навуковая бібліятэка. Сярод экспанатаў музея: эскізы мастакоў кіно, кінатэхніка, касцюмы, рэквізіт, макеты і памятныя знакі. У навуковай бібліятэцы захоўваюцца сцэнарыі фільмаў, мантажныя лісты, даведачная літаратура і рэдкія кнігі па кіно.

У музеі дзейнічае пастаянная экспазіцыя «Беларускі кінематограф як нацыянальны набытак», дзе прадстаўлены разнастайныя матэрыялы пра творчасць рэжысёраў Ю.Тарыча і У.Корш-Сабліна, лепшыя беларускія фільмы за 85 гадоў існавання кінавытворчасці на тэрыторыі Беларусі. Яе раздзелы «Заснавальнікі беларускага кіно» і «Залаты фонд беларускага кіно» дапаўняюцца тэматычнымі і персанальнымі выстаўкамі, якія знаёмяць з кінематаграфічнымі прафесіямі, гісторыяй стварэння этапных для беларускага кіно фільмаў розных відаў і жанраў, творчасцю асобных кінамайстроў. У відэазале рэгулярна дэманструецца айчынная і замежная кінакласіка.

Аўтар: І.А. Аўдзееў
Крыніца: Музеі Беларусі Музеи Беларуси / [рэдакцыйны савет: Г.П. Пашкоў, Л.В. Календа,
М.Г. Нікіцін]. - Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2008. - 559 с.

Адрас: Мінск, вул.Свярдлова, 4
Тэлефон: +375-17-327-10-75
Сайт: cinema.museum.by
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1394]
Здарэнні [466]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.