НАБІЛІЦЫ – састаўная частка ткацкага стану (
красён) прыстасаванне, якое разам з бёрдам служыла для прыбівання ўтку. Лакальная назва набёрдкі.
Уяўляюць сабой 2 злучаныя драўляныя пласціны з паглыбленнямі па даўжыні, у якія ўстаўлялася
бёрда. Верхняя пласціна набіліц была рухомай, магла апускацца і падымацца.