Субота, 27.07.2024, 03:56

НЕГЛЮБСКІЯ РУЧНІКІ

Галоўная »
НЕГЛЮБСКІЯ РУЧНІКІ — традыцыйныя тканыя ручнікі, якія вырабляюць ткачыхі в. Неглюбка і навакольных вёсак Веткаўскага раёна. Вядомы з сярэдзіны 19 ст.

Неглюбскія ручнікі. Вёска Неглюбка Веткаўскага раёна

Ткуць з ільняных, баваўняных нітак, часам з дадаткам мулінэ, шоўку, ірысу, даўжыня ручніка 350 — 500 см, шырыня 40 — 50 см, арнамент 80—140 см на кожным канцы (да 1950-х г. памеры ручнікоў былі значна меншымі). Пераважае геаметрычны і геаметрычна-раслінны арнамент (мясцовыя назвы «крывулі», «павукі», «кучараўкі», «казельчыкі», «лісты», «зорачка», «елкі» і інш.). Узор, змешчаны на канцах ручнікоў, складаецца з 5 — 9 шырокіх гарызантальных арнаментальных палос (2 — 4 розных узораў), далей шырокая іншага характару, потым сіметрычна паўтараюцца першыя. Сярэдзіна ручніка запаўняецца рытмічна размешчанымі вузкімі каляровымі палоскамі. Канец з трох бакоў абшываюць кароценькімі ў колер закладак мохрыкамі, часам аздабляюць вязанымі карункамі. Пераважаюць чырвоны, чорны і белы колеры (у апошні час трапляюцца зялёны, сіні, жоўты і інш.).

Аўтары: М.П. Жабінская, Дз.С. Трызна
Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 38
Гасцей: 38
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.