Субота, 27.07.2024, 03:53

НЕКРАЛОГ

Галоўная »
НЕКРАЛОГ (грэч. nekros мёртвы + logos слова) — артыкул або нататка з выпадку смерці грамадскага, навуковага, мастацкага дзеяча, спосаб ушанавання яго памяці. Змяшчае асноўныя факты біяграфіі, працоўных здабыткаў, адзначае заслугі памерлага перад грамадствам. У розных некралогах выступаюць на першы план розныя грані жыцця і дзейнасці, духоўнага аблічча нябожчыка.

У некралогу «Страта цяжкая, непапраўная» (на смерць I. Мележа) М. Лобан гаворыць пра веліч творчых заваёваў пісьменніка, пра тое, што літаратура «страціла майстра слова вялікай мастацкай сілы, майстра тонкага і непаўторнага жывапісу, майстра арыгінальнага голасу, знойдзенага ў тайніках духоўнага генія беларускага народа, майстра, які спасцігаў найлепшыя традыцыі сусветнай літаратуры...» («Літаратура і мастацтва», 13.08.1976).

У некралогу «Ён дарыў людзям радасць» (памяці народнага артыста СССР Г. Глебава) Кандрат Крапіва адзначае найперш шчодрае жыццялюбства яго таленту.

У некралогу «Пухам табе зямля» (на смерць «А. Твардоўскага) В. Быкаў падкрэслівае гуманістычную паслядоўнасць грамадзянскай пазіцыі паэта, яго ўплыў на савецкіх пісьменнікаў.

Да некралогу паводле жанру прымыкаюць вершы, напісаныя з нагоды смерці блізкіх аўтару людзей: «Над магілай друга» Якуба Коласа (на смерць Янкі Купалы), «Памяці Б.В. Платонава» Г. Бураўкіна, «Смугою зажурыліся палі» С. Грахоўскага (на смерць I. Мележа).

Для краязнаўчых росшукаў некралогі — крыніца інфармацыі аб біяграфічных ды іншых дадзеных пра тую ці іншую асобу.

Крыніца: "Краязнаўчая газета” № 37 (582) кастрычнік 2015 года
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 48
Гасцей: 48
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.