Субота, 27.04.2024, 04:08

НЕКРАШЭВІЧ Сцяпан Міхайлавіч

Галоўная »
НЕКРАШЭВІЧ Сцяпан Міхайлавіч (08.05.1883 г., в. Данілоўка Светлагорскага раёна – 20.12.1937 г.) – мовазнавец. Акадэмік АН БССР (1928). Скончыў Віленскі настаўніцкі інстытут (1913). З 1918 г. загадчык беларускамоўнай секцыі пры губернскім аддзеле народнай асветы Адэсы, у 1920 – 1925 гг. Загадчык літаратурна-выдавецкага аддзела Наркамасветы БССР, старшыня навукова-тэрміналагічнай камісіі, намеснік старшыні Галоўпрафасветы пры Наркамасвеце БССР, старшыня Інбелкульта. З 1926 г. старшыня аддзела гуманітарных навук Інбелкульта, з канца 1928 г. віцэ-прэзідэнт АН БССР, старшыня Галоўнавукі БССР.

21.07.1930 г. арыштаваны ДПУ БССР па справе «Саюза вызвалення Беларусі», прыгавораны да 5 гадоў высылкі ў г. Сарапул (Удмурція, Расія); у 1936 г. тэрмін высылкі падоўжаны на два гады. Паўторна арыштаваны ў 1937 г., дастаўлены ў Мінск і прыгавораны да растрэлу. Рэабілітаваны па другім прысудзе ў 1957 г., адноўлены ў званні акадэміка ў 1978 г., рэабілітаваны па першым прысудзе ў 1988 г.

Галоўныя напрамкі навуковай дзейнасці – лексікаграфія, правапіс, дыялекталогія і гісторыя беларускай мовы. Аўтар «Беларускага лементара» (6 выд. 1929) і складальнік школьных літаратурных чытанак.

Творы: «Беларуска-расійскі слоўнік» (Мн., 1925; разам з М. Байковым); «Праграма для збірання асаблівасцей беларускіх гаворак і гаворак, пераходных да суседніх моў» (Мн., 1927; разам з П. Бузуком); «Расійска-беларускі слоўнік» (Мн., 1928; разам з М. Байковым); «Да характарыстыкі беларускіх гаворак Парыцкага раёна» (Мн., 1929).

Крыніца: «Краязнаўчая газета» 38 (583) кастрычнік 2015 года
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.