Субота, 27.07.2024, 03:22

НІКІФАРАЎСКІ ЛЕТАПІС

Галоўная »
НІКІФАРАЎСКІ ЛЕТАПІС — помнік беларуска-літоўскага летапісання апошняй чвэрці XV ст., спіс 2-й рэдакцыі Беларуска-літоўскага летапісу 1446 г. Перадае яго тэкст хоць і няпоўна (без пачатку і канца, з пропускамі ў сярэдзіне), але больш дакладна, чым іншыя спісы. Заканчваецца апісаннем падзеяў у Вялікім Княстве Літоўскім пасля смерці Вітаўта. «Пахвала Вітаўту» і «Летапісец вялікіх князёў літоўскіх» з «Аповесцю пра Падолле» ў гэтым спісе не зберагліся. Грунтуецца на скарочаным агульнарускім летапісе, у якім сцісла выкладаецца гісторыя Кіеўскай і Маскоўскай Русі, Вялікага Княства Літоўскага (канец XIV — 1-я трэць XV ст.).

У Нікіфараўскім летапісе змешчаныя кароткія пагадовыя запісы, апавяданні пра значныя гістарычныя падзеі (паход Батыя на Русь, Неўская бітва 1240 г. і інш.).

Упершыню апублікаваны ў 1898 г. Сяргеем Белакуравым. У 1903 г. апісаў Вячаслаў Сразнеўскі; больш падрабязна апісаны ў 1963 г. аўтарамі «Описания Рукописного от-дела Библиотеки Академии наук». Перавыдадзены Міколам Улашчыкам у Поўным зборы рускіх летапісаў (т. 35, 1980). Зберагаецца ў бібліятэцы Расійскай акадэміі навук у Санкт-Пецярбургу.

Крыніца: «Краязнаўчая газета», №45 (590) снежань 2015 г.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 39
Гасцей: 39
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.