Субота, 27.07.2024, 03:58

НЯСВІЖСКІЯ ПАРКІ

Галоўная »
НЯСВІЖСКІЯ ПАРКІ – помнікі садова-паркавага мастацтва. Закладзеныя ў 1879 г. у Нясвіжы ў пойме р. Уша. Плошча з вадаёмамі каля 100 га. Паркі пейзажнага тыпу. Складаюцца з 5-і аўтаномных ландшафтных зонаў, кожная з якіх мае сваю завершаную кампазіцыю. Штучнымі сажалкамі Замкавай і Дзікай паркі падзяляюцца на права- і левабярэжную часткі.

У правабярэжнай размешчаны Нясвіжскі палацава-замкавы комплекс з участкам парку (кампазіцыйны цэнтр нясвіжскіх паркаў), Стары (англійскі) парк. За Старым паркам у пачатку XX ст. створаны японскі сад з заліўнымі лугамі. Алеямі ён злучаецца з узгоркам, на вяршыні якога стаяла капліца.

У левабярэжнай частцы размешчаны Новы (Марысін) парк з т.зв. іпадромам. У кампазіцыйных вырашэннях асобных ландшафтаў Новага парку адбіўся ўплыў натуралізму: памеры паркавых групаў паступова павялічваюцца, асобныя курціны пераходзяць у гаі і зялёныя масівы, а на ўсходняй ускраіне ў т.зв. рускі лес (у асноўным складаецца з мясцовых пародаў з нязначнымі ўкрапленнямі экзотаў). Над насаджэннямі Старога і Новага паркаў (агульная плошча 45 га) працаваў беларускі садавод-дэкаратар А. Пастарэмчак. У Новым парку растуць інтрадукаваныя пароды і дэкаратыўныя формы: елкі звычайная і Энгельмана, лістоўніцы даурская і сібірская, хвоі веймутава і чорная, дуб звычайны (форма пірамідальная), ліпа амерыканская (форма буйналістая); шмат дэкаратыўных кустоў.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» № 16 (609) красавік 2016 г.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 36
Гасцей: 36
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.