Чацвер, 18.04.2024, 18:54

«НОВАЕ ЖЫЦЦЁ»

Галоўная »
«НОВАЕ ЖЫЦЦЁ» — штотыднёвая газета ў Заходняй Беларусі. Выдавалася на беларускай мове ў Вільні з 3 сакавіка да 18 мая 1923 г. Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыяй (БРА). Адлюстроўвала палітычныя настроі працоўнага сялянства і радыкальнай інтэлігенцыі Заходняй Беларусі на раннім этапе вызваленчага руху (да ўтварэння КПЗБ).

ППад рубрыкамі «Палітычныя падзеі», «Згазст», «Весткі з сейму» асвятляла міжнароднае жыццё, палітычнае становішча ў Польшчы, барацьбу ў парламенце прадстаўнікоў левых сілаў, змяшчала выступленні дэпутатаў, іх палітычныя заявы, інтэрпеляцыі да ўрада аб фактах грубага парушэння Канстытуцыі. Пад рубрыкамі «3 усяе Беларусі», «3 беларускага жыцця» друкавала матэрыялы аб праявах сацыяльнага і нацыянальнага ўціску працоўных Заходняй Беларусі, асвятляла культурнае жыццё ў Заходняй і Савецкай Беларусі. Серыю артыкулаў «Беларускі пасольскі клуб у польскім сейме», «Што такое "Wyzwolenie" з беларускага пункту гледжання» апублікаваў У.Самойла(псеўданім Суліма). Пра стан асветы ў Заходняй Беларусі пісаў С.Рак-Міхайлоўскі (псеўданім Баўтручонак). Творы мастацкай літаратуры змяшчалі У.Шылка (паэма «Уяўленне», вершы), Л.Родзевіч (псеўданім Р.Юргілевіч; драматычныя абразкі, грамадзянская лірыка), І.Канчэўскі (псеўданім Г.Галубянка), Ф.Чарнышэвіч і інш., артыкулы аб развіцці беларускай літаратуры — Р.Зямкевіч. Апублікаваныя рэцэнзіі на кнігу Э.Міло «Шлях да сацыялізму», аповесць Якуба Коласа «У палескай глушы».

Выйшла 13 нумароў, з іх 3 канфіскаваныя. Закрытая ўладамі Польшчы. Рэдактар Лагіновіч. Пасля забароны выходзіла газета «Haша жыццё» (выдавалася з 23 мая да 25 чэрвеня 1923 г., выйшла 6 нумароў). 6 ліпеня 1923 г. выпушчаная аднадзёнка «Нашае новае жыццё».

Крыніца: «Краязнаўчая газета» №47 (592) снежань 2015 г.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1388]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.