Субота, 27.07.2024, 02:53

ПАДСОЧКА

Галоўная »
ПАДСОЧКА — 1) падрэзка кары хваёвых дрэваў, пераважна сасны, для здабывання жывіцы. Гэта сезонны промысел, вядзецца з вясны да восені. Падсочваюць спелыя дрэвы дыяметрам не менш 18 см за 10 — 15 гадоў да высечкі. У наш час выкарыстоўваюць хімічныя стымулятары выдзялення смалы.

Тэхналогія падсочкі: з аднаго боку ствала дрэва здымаюць частку кары жалезным стругам, потым спецыяльным разцом (хак) робяць парэзкі (пасечкі) у выглядзе елачкі. Існуюць два спосабы падсочкі: узыходзячы і зыходзячы, у залежнасці ад таго, як паразаюць, — знізу ўверх ці зверху ўніз. Смала сцякае па строга вертыкальным жолабе ў конусападобны металічны (раней ужывалі берасцяны або гліняны) прыёмнік (чарпак). Берасцяны конус і гліняны гаршчочак ставілі на драўляныя калкі, убітыя ў прасвідраваныя ў ствале адтуліны. Металічны конус мацуюць на жалезных штырах або непасрэдна заганяюць у ствол. Падрэзку выконваюць уздымшчыкі. Зборшчыкі перыядычна выбіраюць смалу з прыёмнікаў.

2) Падрэзка кары бярозы, клёну для здабывання харчовага соку і вырабу напояў — бярозавіку, кляновіку.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» № 47 (640) снежань 2016 г.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 60
Гасцей: 60
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.