Субота, 27.07.2024, 10:15

ПАЛІЦА

Галоўная »
ПАЛІЦА – 1) у колішняй сялянскай хаце гарызантальна прымацаваная да сцяны ці прыбітая пад бэлькамі дошка з бакавінамі для посуду і іншага хатняга начыння. Часта паліцы рабілі ў некалькі ярусаў уздоўж сцяны ад кута да дзвярэй. На Палессі паліцу часта называюць конікам (ніжнія часткі бакавінаў выпілоўвалі ў выглядзе галавы каня). У наш час можа быць кніжнаю, для дробных сувеніраў, сустракаецца ў гаспадарчых памяшканнях;

2) у драўляным дойлідстве, ніжняя больш пакатая частка стромкага двухсхільнага або шатровага даху. Паліца адводзіць дажджавую ваду ад сценаў, ускладняе пакрыццё, стварае яго выразны сілуэт. У беларускім дойлідстве паліцы выкарыстаныя ў шатровых дахах вежаў цэркваў Георгіеўскай у вёсцы Альба, Крыжаўзвіжанскай у вёсцы Гошчава Івацэвіцкага раёна і інш.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» №15 (656) красавік 2017 год
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.