Субота, 27.07.2024, 03:24

ПАНІБРАЦТВА

Галоўная »
ПАНІБРАЦТВА (ад польск. раnіе bracie пан-брат) — сістэма паводзінаў і ўзаемастасункаў у асяроддзі шляхты ў Польшчы, на землях Беларусі, Літвы і Украіны.

Згодна панібрацтва ўся шляхта лічылася раўнапраўнай і прытрымлівалася сяброўскіх, таварыскіх стасункаў. Вытокі панібрацтва звязаныя з працэсам узнікнення ваеннаслужылых групаў насельніцтва (воінаў, дружыны, баяраў, рыцараў і інш.). Канчаткова аформілася ў XIV — XVII стст. (у час складвання ваеннаслужылага саслоўя — шляхты, зямянаў і інш.) як адзін з галоўных прынцыпаў шляхецкай ідэалогіі сарматызму. У падобных формах (напрыклад, кумпанства, братчына, братчынства і інш.) ці часткова панібрацтва было ўласцівае ладу жыцця, стасункаў і побыту іншых саслоўных групаў насельніцтва (казакаў, баяраў панцырных, часткова гараджанаў). Элементы панібрацтва захоўваліся ў стасунках паміж нашчадкамі былога шляхецкага саслоўя ў канцы XIX — пачатку XX ст.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» №35 (676) верасень 2017 год
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 41
Гасцей: 41
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.