Субота, 27.07.2024, 03:10

ПАПЛАВОК

Галоўная »
ПАПЛАВОК — частка рыбалоўнай прылады, што прымацоўваецца да верхняй вяроўкі сеткавых снасцей або лескі вудаў для ўтрымання іх на плаву ці на патрэбнай глыбіні. На Паазер'і называлі таксама берасцянка, трубка, на Палессі — поплаў, плавец, плавок, корак, жмака.


Для сетак і невадоў паплавок выраблялі пераважна з бяросты: яе скручвалі ў трубку і замацоўвалі драўлянымі цвікамі. Праз сярэдзіну трубкі працягвалі вяроўку. Паплавок рабілі часам з лёгкіх пародаў дрэва (ліпы, асіны, вярбы), кары хвоі, чароту. Вудачныя паплаўкі часцей выраблялі з птушынага пер'я (пераважна гусінага), радзей — з хваёвай кары, коркаў. Для абазначэння месца, дзе ставілі перамёты і стаўныя сеткі, як паплавок выкарыстоўвалі галінкі, трысцё.

У наш час для сетак і невадоў робяць пенапластавыя паплаўкі, для вудачных побач з сінтэтычнымі матэрыяламі ўжываюць і традыцыйныя — гусінае пер'е, кару.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» №41 (682) лістапад 2017 год
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 55
Гасцей: 55
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.