Субота, 27.07.2024, 03:38

ПАРНАС

Галоўная »
ПАРНАС (Parnasys) – горны масіў у Грэцыі. Вышэйшая кропка – Дэльфійскі Парнас, дзе паводле грэчаскай міфалогіі мелі прыстанак бог сонца, мудрасці і мастацтваў Апалон, бог вінаградарства і вінаробства Дыяніс і музы. На схіле бруілася Кастальская крыніца, побач з падножжам знаходзіўся горад Дэльфы з храмам і аракулам Апалона.

Парнас стаў сімвалічна абазначаць свет паэтаў і паэзіі, сукупнасць паэтаў якой-небудзь краіны ці народа. Асабліва ахвотна карысталася гэтай сімволікай класіцысцкая літаратура.

У сусветнай літаратуры існуе багатая традыцыя камічных твораў пра падарожжы на Парнас, каб з вуснаў Апалона пачуць суд над паэтамі-сучаснікамі (Ч.Капаралі, М.Сервантэс, М.Чулкоў, К.Рылееў і іншыя). На тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII ст. у Забельскай гімназіі створаная аперэта «Апалон-заканадаўца, або Зрэфармаваны Парнас» (М.Цяцерскі ў сааўтарстве). Да гэтай традыцыі прымыкае беларуская паэма XIX ст. «Тарас на Парнасе» (хоць у ёй паказаны не Парнас, а Алімп – прыстанак багоў на чале з Зеўсам). Сённяшнія выхаванцы гімназіі-каледжа мастацтваў імя I.Ахрэмчыка ў Мінску неафіцыйна сваю навучальную ўстанову называюць Парнат (спалучэнне словаў Парнас і інтэрнат).

Крыніца: «Краязнаўчая газета» №46 (687) снежань 2017 год
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 37
Гасцей: 37
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.