Субота, 27.07.2024, 02:34

ПАРНЫ ЛІK

Галоўная »
ПАРНЫ ЛІK – у старабеларускай мове адна з трох катэгарыяльных формаў ліку, што проціпастаўлялася адзіночнаму і множнаму ліку. Успадкаваны старажытнарускай мовай ад праславянскай мовы.

Ужываўся пры абазначэнні парных прадметаў («двѣ руцѣ», «двѣ нозѣ»), a таксама двух аднолькавых у якіх-небудзь адносінах прадметаў ці істотаў («двѣ посла», «двѣ, сестре», «двѣ жонце», «двѣ соснѣ»). Адрозніваліся 3 формы: назоўна-вінавальнага, родна-меснага і давальна-творнага склонаў. Разбурэнне парнага ліку з XIII ст. ва ўсходнеславянскіх мовах звязанае з развіццём абстрактнага лічэння.

Рэшткі парнага ліку захаваліся ў некаторых беларускіх гаворках («дзве вядрэ», «дзве назе», «дзве сцяне»), a таксама ў літаратурнай мове («вачыма», «грашыма», «плячыма», «дзвярыма»), Формы парнага ліку сустракаюцца ў літаратурных творах: [«Мальвіна грукнула дзвярыма, а Богут лыпае вачыма» (Якуб Колас), «Яны баязліва акругленымі вачыма глядзелі на чужых людзей» (К.Крапіва)].

Крыніца: «Краязнаўчая газета» №46 (687) снежань 2017 год
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 30
Гасцей: 30
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.