Субота, 27.07.2024, 07:18

ПАРТЫЗАН

Галоўная »
ПАРТЫЗАН (ад італ. Partigiano — прыхільнік пэўнай грамадскай групы, партыі) — асоба, якая вядзе ўзброеную барацьбу на тэрыторыі, акупаванай праціўнікам (альбо якая знаходзіцца пад кантролем супрацьлеглых палітычных сілаў), з выкарыстаннем метадаў партызанскай вайны, член партызанскага атрада.

Слова «партызан» ужываецца пераважна як агульная назва ўдзельнікаў недзяржаўных, гэта значыць, што не з'яўляюцца рэгулярнай арміяй (або рэгулярных, што дзейнічаюць у адрыве ад асноўных сілаў), ваенных аб'яднанняў — ваенных атрадаў, што складаюцца з прыхільнікаў пэўных палітычных (уладных) колаў або грамадскіх сілаў дадзенай краіны і якія выкарыстоўваюць падтрымку мясцовага насельніцтва.

Неафіцыйны, нефармальны характар гэтых атрадаў часцей за ўсё звязаны з тым, што іх мэтай з'яўляецца барацьба супраць існуючай у краіне ўлады (палітычнага або ваеннага рэжыму), або акупацыйнага рэжыму варожай краіны; прычым пераважна ваенным шляхам, метадамі партызанскай вайны ў тыле праціўніка — дыверсіі, тэрор, узброеныя сутыкненні з сіламі паліцыі, рэгулярнай арміі, мясцовай адміністрацыі і г.д., карыстаючыся замаскіраваным перамяшчэннем па тэрыторыі і пазбягаючы франтальных сутыкненняў з пераўзыходнымі сіламі праціўніка.

Партызанскія атрады і тактыка партызанскай вайны ў тыле праціўніка шырока ўжывалася пад час шматлікіх войнаў і лакальных канфліктаў.

Партызанскі рух з'яўляецца праявай народнай вайны супраць вайсковых падраздзяленняў і адміністрацыі, якія насельніцтва лічыць чужымі і акупацыйнымі. Партызанскія сілы могуць выкарыстоўвацца ў ходзе рэгулярнай вайны для дэзарганізацыі тылу праціўніка.

У Расійскай імперыі і СССР партызанскія злучэнні адыгралі значную ролю ў разгроме захопнікаў у час вайны 1812 года і Вялікай Айчыннай вайны, у працэсе Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў. Выкарыстоўваліся пры вырашэнні задачаў стрымання забеспячэння варожых падраздзяленняў, зніжэння іх баявога духу, знішчэння разрозненых групаў праціўніка, адміністрацыйнага і ідэалагічнага кантролю за мясцовым насельніцтвам. Пры гэтым практыкавалася як забеспячэнне ваеннымі матэрыяламі і спецыялістамі стыхійна ўзніклых баявых групаў (самаарганізацыя насельніцтва, акружаныя групы вайскоўцаў), так і закід на акупаваную (кантраляваную праціўнікам) тэрыторыю арганізатарскіх групаў і рэгулярных баявых падраздзяленняў, частак і злучэнняў.

Партызаны і партызанскія злучэнні як ваенныя фармаванні маюць спрэчны афіцыйны міжнародны прававы статус.

У сувязі са станоўчай афарбоўкай слова «партызан», які пазначае свайго народнага змагара, гэтае слова не ўжываецца да варагуючых узброеных груповак розных плыняў і сепаратыстаў (хоць яны часта выкарыстоўваюць партызанскія метады дыверсійнай, канспіратыўнай і ідэалагічнай дзейнасці). Для іх вызначэння выкарыстоўваюцца тэрміны «бандыты», «тэрарыстычная група», «незаконныя ўзброеныя фармаванні» або «ўзброеная апазіцыя».

У 1930-я гады ў СССР склалася практыка ўжывання слова «партызан» (таксама «чырвоны партызан») у значэнні «той, хто раней удзельнічаў у партызанскіх дзеяннях у грамадзянскай вайне на баку Чырвонай Арміі». Слова мела станоўчую эмацыйную афарбоўку і з'яўлялася часткай сацыяльнага статусу чалавека. Адлюстраванне гэтага словаўжывання прысутнічае ў многіх літаратурных творах і кінафільмах той эпохі.

Цягам і адразу пасля Вялікай Айчыннай вайны аналагічнае значэнне таксама замацавалася ў дачыненні ўсіх, хто ўдзельнічаў у партызанскіх дзеяннях.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» №9 (698) сакавік 2018 год;
«Краязнаўчая газета» №10 (699) сакавік 2018 год
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.