Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход | RSS | Панядзелак, 09.09.2024, 02:50 | ||||||||||||||||||||||||||||||||
ВАЙНА 1812 г.Галоўная »ВАЙНА 1812 г. – агрэсія напалеонаўскай Францыі супраць Расійскай імперыі за палітычна-эканамічнае ўладарства ў Еўропе. Для нападу Напалеон I падрыхтаваў «Вялікую армію» (каля 610 тысяч чалавек, 1372 гарматы), у ёй былі воіны самых розных нацыянальнасцей, у тым ліку – палякі і беларусы (ім паабяцалі аднавіць Рэч Паспалітую і ВКЛ). Армія Расійскай імперыі з трох вялікіх груповак і асобных карпусоў мела каля 900 тысяч чалавек (у ёй таксама былі палякі і беларусы), 934 гарматы. Бітва каля Барадзіно (фрагмент) Ужо з пачатку вайны, з 24 чэрвеня, на Беларусі разгарнуліся цяжкія баі. Пад націскам добра падрыхтаваных французскіх войск, пазбягаючы вырашальнай бітвы, расійская армія пачала адступаць (адыходзіла ад мяжы да Віцебска, у напрамку Ваўкавыск - Слонім - Навагрудак - Слуцк - Бабруйск - Магілёў). Нападнікі апярэдзілі яе і перагарадзілі шлях адступлення за Магілёў, але не здолелі сарваць пераправу цераз Дняпро каля Новага Быхава. Вайна рускага народа супраць французаў у англійскай карыкатуры 1813 г. У ліпені – жніўні на беларускіх землях адбыліся жорсткія французска-расійскія баі каля вёсак Закрэўшчына, Гудзевічы, Казіны Брод, мястэчак Мір Гродзенскай губерні (быў разбураны Мірскі замак) і Раманава (каля Слуцка) Мінскай губерні, каля вёсак Салтанаўка і Дашкаўка пад Магілёвам, мястэчак Астроўна, Клясціцы і вёскі Кукавячы на Віцебскай губерні; адбыліся вядомыя ў гістарычнай навуцы Кобрынскі бой, Гарадзечанская бітва, абарона Бабруйскай крэпасці. Вяртанне ратніка да дому На акупаваных беларуска-літоўскіх землях Напалеон зацвердзіў у Вільні Часовы ўрад ВКЛ, пад уладай якога былі Віленская, Гродзенская, Мінская губерні і Беласточчына. Віцебская, Магілёўская і Смаленская губерні былі ў іншым падпарадкаванні. Рабункі, рэкруцкія наборы, цяга захаваць прыгоннае права выклікалі на Беларусі масавыя пратэсты і паўстанні супраць французскага панавання. Пасля Смаленскай (16 – 18 жніўня) і Барадзінскай (7 верасня) бітваў па прапанове М.Кутузава, каб захаваць узброеныя сілы, Масква была здадзена захопніку. Маскоўскі пажар, які знішчыў шмат жылля і харчавання, дэмаралізаваў французскую армію. Пераправа Напалеона праз Неман Французы атакуюць. Руская кампанія 1813 года. Малюнак 1896 года Захавалася легенда, што, перапраўляючыся цераз Бярэзіну паблізу Барысава, Напалеон аддаў загад затапіць тут нарабаваны ў Маскве вялікі скарб. 26 – 28 лістапада 1812 г. Напалеон з велізарнымі стратамі здолеў пераправіць цераз Бярэзіну толькі частку сваёй вялікай арміі і ганебна збегчы, з яе ацалела толькі каля 30 тысяч. Французска-расійская вайна прынесла Беларусі незлічоныя людскія і матэрыяльныя страты (прыкладна каля 160 мільёнаў рублёў серабром). |
|