Субота, 27.07.2024, 03:08

ПАСКВІЛЬ

Галоўная »
ПАСКВІЛЬ (ням. Pasquill ад італьян. pasquillo) — зняважлівы, паклёпніцкі твор, які мае на мэце зганьбаваць, скампраметаваць асобнага чалавека, групу людзей, сацыяльную з'яву або пэўны, часцей прагрэсіўны, кірунак.

Назва «пасквіль» паходзіць ці то ад наймення статуі ў Рыме, на якой вывешваліся надзённыя сатырычныя вершы, ці то ад імя рымскага шаўца Пасквіна (Pasquino), які жыў у XV стагоддзі і пісаў з'едлівыя эпіграмы на высокапастаўленых асобаў.

Пасквілі выкарыстоўваюцца ў палітычнай барацьбе як сродак развянчання праціўніка. У беларускай літаратуры да твораў такога тыпу можна аднесці некаторыя апавяданні і нарысы А.Пшчолкі. У іх аўтар зласліва насміхаўся з селяніна, паказваў яго як гультая і п'яніцу («Мікітавы хаўтуры», Віцебск, 1910 год; «Нарысы і апавяданні з жыцця беларускай вёскі», Вільня, 1906 год). Пасквільнымі былі выступленні літаратурнага крытыка Л.Бэндэ супраць Янкі Купалы і Якуба Коласа ў 1930-я гады. У паэтычнай форме пасквілі звычайна бытуюць ананімна.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» №21 (710) чэрвень 2018 год
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 54
Гасцей: 54
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.