Субота, 27.07.2024, 03:54

ПАСТАРАЛЬ

Галоўная »
ПАСТАРАЛЬ (франц. pastorale ад лац. pastoralis пастухоўскі) – 1) у літаратуры, жанравая разнавіднасць букалічнай паэзіі; невялікі лірычны твор, у якім ідэалізавана малявалася жыццё пастухоў і пастушак. Узнікла ў антычнай літаратуры. У XVI – XVIII стагоддзях пашырылася ў шэрагу літаратураў Заходняй Еўропы і Расіі. Ідэалізацыя вясковага жыцця, адмаўленне сацыяльных супярэчнасцяў у вёсцы, псеўдапачуццёвасць і гэтак далей прывялі да адмірання пастаралі як жанру. Форму пастаралі выкарыстаў у «Сялянцы» («Ідыліі») В. Дунін-Марцінкевіч;

2) у музыцы: а). невялікая опера, пантамімa ці балет (а таксама іх асобныя сцэны) на ідылічны вясковы сюжэт. Узнікла пад уплывам антычнай паэзіі. Сярод аўтараў пастаральных операў Г.Ф. Гендэль («Ацыс і Галатэя»), В.А. Моцарт («Басцьен і Басцьена»), Ж.Ж. Русо («Вясковы чараўнік») і іншыя. Узор стылізацыі пастаралі – інтэрмедыя «Шчырасць пастушкі» ў оперы «Пікавая дама» П.Чайкоўскага;

б) вакальная або інструментальная п'еса, што малюе карціны прыроды ці жанравыя сцэны вясковага жыцця. Вакальныя пастаралі ахопліваюць творы ад мадрыгала да сольнай песні з суправаджэннем фартэпіяна. Інструментальныя пастаралі ствараліся як частка канцэрта або цыклічнага твора і як самастойныя творы для скрыпкі, фартэпіяна, аргана. Сімфанічныя пастаралі часам бываюць асобнымі часткамі цыклічнага твора або цэлымі цыкламі («Поры года» А.Вівальдзі, шостая «Пастаральная сімфонія» Л. Бетховена). У беларускай музыцы інструментальныя пастаралі стварылі Э.Зарыцкі (пастараль-канцэрціна для сімфанічнага аркестра), Я.Касалапаў (для фартэпіяна ў чатыры рукі), А.Мдывані («Крэшчэнда» для валторны з камерным аркестрам), В.Сярых (Пастаральная саната для флейты і фартэпіяна), А.Чыркун (Паэма-пастараль для сімфанічнага аркестра).

Крыніца: «Краязнаўчая газета» №28 (717) ліпень 2018 год
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 46
Гасцей: 46
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.