Субота, 27.07.2024, 02:49

ПАВУК

Галоўная »
ПАВУК — прасторавая кампазіцыя з саломы, папяровых кветак, зерняў лубіну, фасолі, гароху, жалудоў ды іншага; традыцыйнае ўпрыгожанне інтэр'ера беларускага народнага жылля. Яго падвешвалі над сталом (лічылася, што ён прыносіць шчасце). Найбольшае пашырэнне мелі павукі з саломы (шарападобныя, рамбічныя і зорчатыя).


Шарападобныя рабілі з саломінак, што разыходзіліся ва ўсе бакі ад цэнтра (напрыклад, утыкаліся ў бульбіну, камяк гліны, салёнага цеста). Канцы саломінак аздаблялі кветкамі з паперы ці пер'я, зоркамі з фольгі ды інш. У аснове рамбічнага павука васьмігранная фігура з 12 саломінак аднолькавай даўжыні. Унутры і да яго вуглоў падвешвалі павукі меншых памераў (часта да некалькіх дзясяткаў), саламяныя ці папяровыя ланцужкі, кветкі з разнаколернай паперы і пер'я, абгорнутыя фольгай мяцёлкі аўса і інш. Зорчатыя павукі мелі плоскую канструкцыю з саломінак у выглядзе шматпялёсткавай разеткі. Бытавалі таксама павукі накшталт абажура: да абруча з лазы ці дроту падвешвалі гірлянды з зярнятак фасолі, гароху, лубіну, начэпленых на ніткі.

Арыгінальны павук пачатку XX ст. з гірляндаў кудзелі і кутасоў (в. Мінакі Карэліцкага раёна) захоўваецца ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь. 3 народнага побытавага ўжытку ў сярэдзіне 1950-х гт. павукі выйшлі. У наш час вырабляюць сувенірныя.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» 31 (624) жнівень 2016 г.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 63
Гасцей: 63
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.