ПЕШНЯГалоўная »
ПЕШНЯ — даўбёжная прылада. Складаецца з падоўжанай драўлянай ручкі, на якую насаджваецца жалезны наканечнік з авальным, радзей прамым (долатападобным) профілем ляза.
Ужывалася ў дрэваапрацоўчым рамястве пры вырабе выдзеўбанага посуду тыпу кадаўбаў, вадасцёкавых трубаў жалабоў (рыштокаў), комінаў, шафак, калодных вулляў, борць.
Крыніца: «Краязнаўчая газета» № 06 (743) люты 2019 года |