Аўторак, 23.04.2024, 20:25

ПІЛІПАЎКА

Галоўная »
ПІЛІПАЎКА — адпаведны час земляробчага календара перад калядамі, 4—6-тыднёвы піліпаўскі пост.

Палявыя работы былі ўжо завершаныя і галоўную ролю набывала малацьба, нарыхтоўка дроваў жаночая хатняя праца. У гэты час царква забараняла гульні, забавы, спраўляць вяселлі і гэтак далей. У Піліпаўку доўгімі зімовымі вечарамі рабілі і пралі кудзелю. На вячорках спявалі паставыя песні, для якіх характэрная сур'ёзная тэматыка, апавядальная ці дыялагічная форма і пераважна мінорны характар напеву. Асноўная тэматыка піліпаўскіх песень — хатняя жаночая праца, гаротнае сямейнае жыццё жанчыны-сялянкі, нядобразычлівасць з боку сваякоў мужа, нялюбы муж, муж-п'яніца, смутак, туга па родным доме. Нязначнае месца сярод іх займалі песні жартоўнага зместу, у некаторых гучалі любоўныя матывы. Сустракаюцца песні баладнага зместу. Посная куцця спраўлялася ў канцы Піліпаўкі.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» № 07 (744) люты 2019 года
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1392]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 6
Гасцей: 6
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.