Субота, 27.07.2024, 06:35

ПІЛІПАЎСКІЯ ВЯЧОРКІ, «папрадухі», «кудзялькі», «вечарушкі»

Галоўная »
ПІЛІПАЎСКІЯ ВЯЧОРКІ, «папрадухі», «кудзялькі», «вечарушкі» — дзявочыя працоўныя вечары, што пачыналіся з наступленнем перыяду посту перад святамі Божага нараджэння: Піліпаўскі пост у праваслаўных (28 лістапада — 6 студзеня), Адвэнт у католікаў (пачатак: паміж 27 лістапада і 3 снежня, доўжыцца да 24 снежня).

Неад'емная частка грамадскага жыцця вясковай моладзі. Збіраліся дзяўчаты (пачынаючы з 15—17-гадовага ўзросту) невялікімі групамі («сваім кругам») у кожнай з сябровак па чарзе. Вячоркам папярэднічалі запрашэнні — увечары на папярэдніх вячорках альбо ў дзень перад вячоркамі. Асноўным жаночым заняткам гэтага перыяду было прадзенне (пралі ў буднія дні за выключэннем пятніцы). Кожная дзяўчына несла з сабою прасніцу альбо калаўрот. Пралі пад наглядам старэйшай жанчыны ў хаце. Гаспадыня хаты, дзе праходзілі Піліпаўскія вячоркі, гатавала посную вячэру.

Абавязковым элементам Піліпаўскіх вячорак быў прыход хлопцаў. Гурту хлопцаў запрашэнне не патрабавалася. Яны за вечар абыходзілі ўсе хаты, дзе былі вячоркі. За працай дзяўчаты спявалі (звычайна толькі духоўныя песні). Пад час працы хлопцы падсаджваліся да дзяўчат, вучыліся прасці, жартавалі. Распаўсюджанымі жартамі былі скідванне шнура з калаўрота, падпальванне кудзелі, пужанне самаробнымі маскамі і гэтак далей. Пры гэтым хлопцы глядзелі, як дзяўчаты рэагуюць на жарты. Дзяўчына мусіла паводзіць сябе прыстойна, спакойна, цярпліва. Пад канец вячорак, нягледзячы на пост, ладзілі павольныя танцы. Музыкаў спецыяльна не наймалі. Паіграць для танцаў мог хто-небудзь з прысутных хлопцаў. У нядзелю і святы дазваляліся гульні. Гулялі ў «Фанты», «Кальцо», «Явар», «Рэпу» і таму падобнае. Калі дзяўчына хлопцу падабалася, то ён імкнуўся правесці яе да дому, прапанаваў паднесці калаўрот, прасніцу. Дзяўчына таксама магла выказаць сваё стаўленне да хлопца. Напрыклад, калі пэўны хлопец не падабаўся, то дзяўчына пазбягала провадаў да хаты, не давала нічога паднесці.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» № 04 (744) люты 2019 года;
«Краязнаўчая газета» № 08 (745) люты 2019 года
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.