Серада, 18.09.2024, 02:13

ПОДКУР

Галоўная »
ПОДКУР — драўляны памост вакол бортнага дрэва, што ахоўваў борць ад мядзведзяў. Называлі таксама падкур, адонак, памост, пасцель.

Рабілі подкур са шчыльна падагнаных грубых дошак (тарчыц), якія ў тры рады насцілалі на дубовыя бэлькі, урэзаныя ў ствол дрэва і ў тоўстыя сукі. Знізу мацавалі вострыя драўляныя, пазней жалезныя (даўжынёй да аднаго метра) штыры (оспы), каб мядзведзь не мог праламаць галавой насціл. Шырыню подкура рабілі ў 1—1,2 метра, што не дазваляла зверу дацягнуцца лапай да краю памоста. 3 распаўсюджаннем калодных вулляў на адзін подкур пачалі ставіць па некалькі калодаў. Часта пад подкурам падвешвалі самабітку (зробленая з дубіны з калкамі і падвешаная на дрэва, яна надзейна бараніла лясныя борці ад мядзведзяў).

Крыніца: «Краязнаўчая газета» № 2 (775) студзень 2020 года
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [195]
Адукацыя [38]
Спорт [1419]
Здарэнні [496]
Грамадства [492]
Эканоміка [38]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Верасень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.