Субота, 27.07.2024, 03:59

ПРЫГОННЫЯ АРКЕСТРЫ I КАПЭЛЫ

Галоўная »
ПРЫГОННЫЯ АРКЕСТРЫ I КАПЭЛЫ — прыватныя музычныя калектывы, сабраныя цалкам ці часткова з прыгонных сялянаў. На тэрыторыі Беларусі ў XVIII — першай палове XIX стагоддзя існавалі ў Нясвіжы, Слуцку (Радзівілаў), Слоніме (М.К. Агінскага), Гродне (А. Тызенгаўза), Шклове (С.Г. Зорыча), Магілёве і Чачэрску (З.Р. Чарнышова), Ружанах (1752 год, Масальскіх, Сапегаў), Дзярэчыне Зэльвенскага раёна (1762—1765 гады, Сапегаў), Глуску (1790-я гады, Юдзіцкіх) і іншыя. Сярод іх буйныя аркестры мяшанага складу (Гродзенская капэла Тызенгаўза, Нясвіжская капэла Радзівілаў, Слонімская капэла Агінскага, Слуцкая капэла Радзівіла, «музыка шклоўскага корпуса»), камерныя струнныя аркестры — так званыя «хатняя музыка» (Гродна, Нясвіж), духавыя, рагавы аркестр у Шклове, «янычарская музыка» і «літоўская музыка» ў Нясвіжы). Некаторыя калектывы мелі групу вакалістаў ці цэлыя хоры («княжацкія капэлы»; у Шклове так званыя «пеўчыя музыканцкія»).

Аркестры суправаджалі спектаклі прыгонных тэатраў, балі, паляванні, рэлігійныя службы, ваенныя парады. Нярэдка яны былі значнымі асяродкамі прафесійнай музычнай культуры, узначальваліся вядомымі музыкантамі (Дж. Альберціні, І.Л. Стэфані ды іншыя). Прыгонных музыкантаў рыхтавалі ў прыватных школах (Слуцк, Нясвіж, Гродна, Паставы, Слонім), часам за мяжой (прыгонныя князёў Радзівілаў Мацей з Карэлічаў, Ян Ценціловіч вучыліся ў Італіі). Дбаючы аб прафесійнай вывучцы, уладальнікі аркестраў і капэлаў жорстка эксплуатавалі прыгонных, разглядалі іх як аб'ект куплі-продажу (прададзеныя аркестры Зорыча, Салагуба з Горы-Горак). Многіх музыкантаў адпускалі на аброк у гарадскія аркестры.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» № 44 (817) лістапад 2020 года
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 36
Гасцей: 36
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.