Субота, 27.07.2024, 02:49

ПРЫКЛАДЗІНЫ

Галоўная »
ПРЫКЛАДЗІНЫ — памінальны звычай па нядаўна памерлым сваяку. Называліся таксама прыклады. Адбываліся звычайна ў бліжэйшую пасля пахавання восень або перад залускамі Вялікага посту і Сёмухай. Калі не атрымлівалася ў першы год, то рабілі прыкладзіны на трэці ці сёмы год (Піншчына).

Прыкладзіны заключаліся ў тым, што сваякі, адбыўшы набажэнства ў храме, ішлі на могілкі, дзе ўпарадкоўвалі магілу: ставілі крыж, камень ці абчасаную гранямі калоду (прыкладку), абкладвалі насып дзёрнам і гэтак далей. Навёўшы парадак, рассцілалі па магіле абрус і паміналі.

Прыкладзіны — своеасаблівае завяршэнне цыкла прыватных памінак.

У наш час водгуллем гэтай традыцыі можна лічыць звычай да года пасля пахавання ставіць надмагільны помнік.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» № 1 (822) студзень 2021 года
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 61
Гасцей: 61
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.