ПРЫПЕРНАЕНСКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
ПРЫПЕРНАЕНСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца ў вёсцы Прыпернае Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Выраблена ў канцы 20 стагоддзя з цэглы.
Узор народнай творчасці. Вырашана прамавугольнай стэлай з фігурным верхнім абрысам, пастаўленай на прызматычны пастамент. На франтальнай плоскасці прамавугольная зашклёная ніша з абразом. 3 тыльнага боку пастаўлены высокі драўляны крыж.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|