АБРАЗ,
ікона - твор жывапісу культавага назначэння). Даследчыкі выказваюць думку, што самыя раннія абразы ў нас з канца X ст. (Полацк, Тураў), мабыць, візантыйскага паходжання (
Ефрасінія Полацкая атрымала абраз Маці Боскай ад імператара Мануіла Комніна). У XI – XV ст. працягваўся візантыйска-балканскі ўплыў ("Маці Боска Замілаванне" з-пад
Брэста, "Успенне" з Мінска).
З XVI ст. фарміруецца беларуская іканапісная школа, паступова ствараюцца абразы ў Брэсце»
Гродна, Пінску, Магілёве,
Віцебску, Полацку, Мінску, Вільні і інш. Абразы малявалі на дошках (найбольш на ліпавых), па клеемелавым грунце яечнай тэмперай з алейнымі фарбамі.
Яркасць, адметнасць беларускага іканапісу – алтарныя абразы з выявамі готыкі, рэнесансу,
барока. З XVII ст. пачалі маляваць на палатне. Уласна беларускі абраз знік пасля 1839 года, калі на нашай зямлі ліквідавалі ўніяцтва.