Субота, 27.07.2024, 03:08

ПРЫВІЛЕІ

Галоўная »
ПРЫВІЛЕІ (лац. privilegium ад privus асаблівы + lex закон) — заканадаўчыя акты, якімі ў Вялікім Княстве Літоўскім, Рэчы Паспалітай і іншых феадальных дзяржавах вялікія князі ці каралі надавалі або пацвярджалі асаблівыя правы паноўнага класа, саслоўя, пэўных сацыяльных ці этнічна-рэлігійных груп, асобаў. Да выдання Статутаў Вялікага Княства Літоўскага 1529, 1566, 1588 гадоў прывілеі — асноўная крыніца пісанага права на землях Беларусі, адна з крыніцаў вывучэння феадальнага грамадства, помнік старабеларускай канцылярска-юрыдычнай мовы.

Класіфікуюцца на льготныя, дарчыя, ахоўныя. Былі прывілеі земскія, абласныя, гарадскія, валасныя. Першыя земскія прывілеі на беларускіх землях выдадзеныя ў 1387 годзе. Вядомыя Гарадзельскі прывілей 1413 года, Гродзенскі 1432 года, Прывілей 1434 года, Прывілей 1447 года, Аляксандраў 1492 года. Самыя старажытныя абласныя прывілеі — Полацкія і Віцебскія (выдаваліся ў XIV — першай палове XVII стагоддзя, вызначалі дзяржаўна-прававое становішча Полацкай і Віцебскай зямлі ў Вялікім Княстве Літоўскім). 3 ростам гарадоў і павелічэннем іх ролі ў эканамічным развіцці выдаваліся прывілеі асобным гарадам — магдэбургскае права.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» № 39-40 (812-813) кастрычнік 2020 года
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 52
Гасцей: 52
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.