Панядзелак, 02.10.2023, 01:35

МАГДЭБУРГСКАЕ ПРАВА, майдэборскае права

Галоўная »
МАГДЭБУРГСКАЕ ПРАВА, майдэборскае права (лац. jus theutonicum magdeburgense) — феадальнае гарадское права. Склалася ў нямецкім горадзе Магдэбург у 12 — 13 ст. з розных крыніц, у т.л. з прывілеяў, выдадзеных архіепіскапам Віхманам гарадскога патрыцыяту (1188), Саксонскага зярцала, пастаноў суда шэфенаў Магдэбурга і інш. Мела універсальны характар, г.зн. трактавала розныя віды праваадносін: дзейнасць rapадской улады, суда, яго кампетэнцыю і парадак судаводства, пытанні зямельнай уласнасці «ў межах горада», парушэнні ўладання, захопу нерухомасці, устанаўлівала пакаранні за розныя віды злачынстваў і г.д. Асобае месца займалі нормы, што рэгулявалі гандаль і рамесніцтва, дзейнасць цэхаў і купецкіх гільдый, парадак падаткаабкладання. Магдэбургскае права з'явілася юрыдычным замацаваннем поспехаў гараджан у барацьбе з феадаламі за самастойнасць. Яно давала гораду права на самакіраванне і ўласны суд, права зямельнай уласнасці і вызваленне ад большай часткі феадальных павіннасцей. Магдэбургскае права было перанята многімі гарадамі Усходняй Германіі, Усходняй Прусіі, Сілезіі, Чэхіі, Венгрыі, Польшчы.

Магдэбургскае права
Фрагмент прывілея Полацку на магдэбургскае права

З 14 ст. Магдэбургскае права пашыралася на гарады ВКЛ. Жыхары гарадоў, якія атрымлівалі Магдэбургскае права, вызваляліся ад феадальных павіннасцей, ад суда і ўлады ваяводаў, старостаў і іншых дзяржаўных службовых асоб. У прыватнаўладальніцкіх гарадах Магдэбургскае права не вызваляла гараджан ад залежнасці і ўлады феадалаў, аднак залежнасць не мела рысаў прыгонніцтва. На аснове Магдэбургскага права ў горадзе ствараўся выбарны орган самакіравання — магістрат. З увядзеннем Магдэбургскага права адмянялася дзейнасць мясцовага права, але не адмаўлялася правамернасць карыстання мясцовымі звычаямі, калі вырашэнне справы не прадугледжвалася Магдэбургскім правам. У судовай практыцы магістратаў. Беларусі разам з Магдэбургскім правам выкарыстоўваліся нормы агульнадзяржаўнага права — Статутаў ВКЛ, судовых статутаў сталіцы — Вільні і ўласнай юрыдычнай практыкі. У ліку першых Магдэбургскае права ў ВКЛ атрымалі Вільня (1387), Брэст (1390), Гродна (1391 няпоўнае, 1496 поўнае), Слуцк (1441), Высокае (1494), Полацк (1498), Мінск (1499), Браслаў (1500), Навагрудак (1511) і інш. Магдэбургскае права мелі каля 60 гарадоў і мястэчак Беларусі. Граматы на Магдэбургскае права дзяржаўным гарадам выдавалі вялікія князі ВКЛ, прыватнаўладальніцкім гарадам — уладальнікі гарадоў або па іх хадайніцтве вялікія князі. На Беларусі Магдэбургскае права скасавана паводле ўказаў Кацярыны II у Магілёўскай губерні ў лістападзе 1775 г., у Мінскай — у маі 1795 г., у заходняй Беларусі — у снежні 1795 г.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [191]
Адукацыя [35]
Спорт [1335]
Здарэнні [422]
Грамадства [432]
Эканоміка [32]
Транспарт [134]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Кастрычнік 2023  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.