РАДАШКОВІЦКАЯ КАПЛІЦА СВЯТОГА НЕПАМУКАГалоўная »
РАДАШКОВІЦКАЯ КАПЛІЦА СВЯТОГА НЕПАМУКА размяшчаецца на могілках на паўднёва-ўсходняй ускраіне гарадскога пасёлка Радашковічы Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. Пабудавана ў другой палавіне 19 стагоддзя з цэглы і бутавага каменю як пахавальня.
Помнік архітэктуры эклектыкі. Вырашана двумя прамавугольнымі ў плане аб'ёмамі прытвора і мемарыяльнага памяшкання. Уваход вырашаны арачным праёмам.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|