РАЕЎШЧЫНАЎСКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
РАЕЎШЧЫНАЎСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца на могілках у вёсцы Раеўшчына Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Пабудавана ў 1930-я гады з дрэва, адноўлена ў 1990-я гады.
Твор народнага дойлідства. Чатырохграннае вертыкальна ашаляванае збудаванне пад шатровым пакрыццём.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|