РАНДЗІЛАЎШЧЫНАЎСКАЯ (НЯНАДАВІЦКАЯ) КАПЛІЦАГалоўная »
РАНДЗІЛАЎШЧЫНАЎСКАЯ (НЯНАДАВІЦКАЯ) КАПЛІЦА размяшчаецца на могілках паміж вёскамі Рандзілаўшчына і Нянадавічы Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Пабудавана ў другой палавіне 19 стагоддзя з цэглы як пахавальня. У паўзруйнаваным стане.
Помнік архітэктуры класіцызму. Вырашана кампактным прамавугольным у плане аб'ёмам пад двухсхільным дахам. Фасады крапаваны рустам, прарэзаны бакавымі арачнымі аконнымі і прамавугольным уваходным праёмамі.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|