РАЖАНКАЎСКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
РАЖАНКАЎСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца ў цэнтры вёскі Ражанка Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Пабудавана ў 19 стагоддзі з цэглы.
Помнік народнага дойлідства. Вырашана трох’яруснай вежай выцягнутых вертыкальных прапорцый. Першы васьмігранны ярус з'яўляецца пастаментам для верхняга васьміграннага, адкрытага арачнымі прасветамі, з крыжом пад скляпеністай сенню. У завяршэнні васьмігранны барабанчык з цыбулепадобнай галоўкай з каваным крыжом.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|