Субота, 27.07.2024, 02:55

СВЕТЛАГОРСКІ ГІСТОРЫКА-КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЕЙ

Галоўная »
СВЕТЛАГОРСКІ ГІСТОРЫКА-КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЕЙ быў заснаваны 30 снежня 1978 г., а 5 лістапада 1979 г. Музей гісторыі горада атрымаў статус дзяржаўнай установы і расчыніў дзверы для наведвальнікаў. 1 лютага 2010 г. музей перайменаваны ў дзяржаўную ўстанову культуры "Светлагорскі гісторыка-краязнаўчы музей".

СВЕТЛАГОРСКІ ГІСТОРЫКА-КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЕЙ

Асноўная місія музея — збіраць, вывучаць, захоўваць і прапагандзіраваць гісторыка-культурную спадчыну Светлагорскага раёна. На першым паверсе ў 6-і экспазіцыйных залах шырока прадстаўлены тэмы: прырода і экалогія, археалогія і этнаграфія, Вялікая Айчынная вайна. Экспазіцыя другога паверха распавядае аб гісторыі прамысловага, сацыяльна-эканамічнага станаўлення Светлагоршчыны на сучасным этапе, закранае савецкі перыяд, раскрывае тэму воінаў-інтэрнацыяналістаў у зале, прысвечанай вайне ў Афганістане.

Фонды музея налічваюць больш за 11 тысяч музейных прадметаў (2012). Сабраны багатыя калекцыі археалогіі, этнаграфіі, жывапісу, нумізматыкі, рэдкай кнігі і інш.

Супрацоўнікі музея праводзяць аглядавыя і тэматычныя экскурсіі, музейныя заняткі, мерапрыемствы, удзельнічаюць у акцыях, ахопліваючы наведвальнікаў усіх ўзроставых катэгорый. Для людзей "трэцяга ўзросту" ў лютым 2010 г. пры Светлагорскім гісторыка-краязнаўчым музеі быў адкрыты клуб сяброў музея "Суразмоўнік". У сакавіку 2007 г., у н.п. Чыркавічы быў адкрыты філіял Светлагорскага гісторыка-краязнаўчага музея.

Крыніца: Першы нацыянальны форум "Музеі Беларусі".
Каталог музеяў. Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, 2012 год


Адрас: 247434, г.Светлагорск, вул.Зялёная, 1
Тэлефон: +375-2342-71-219, +375-2342-548-56; факс: +375-2342-54-259
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 55
Гасцей: 55
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.