Пятніца, 26.04.2024, 21:38

ВАЛОЧНАЯ ПАМЕРА

Галоўная »
ВАЛОЧНАЯ ПАМЕРА – аграрная рэформа, якая ажыццяўлялася з канца 1530-х г. да сярэдзiны 17 ст. Выклiкана развiццём прадукцыйных сiл, унутранага i знешняга рынку. Мела на мэце дакладны ўлiк зямель, вызначэнне ix якасцi, унiфiкацыю павiннасцей, ператварэнне i развiццё сельскiх паселiшчаў, пашырэнне фальварачнай гаспадapкi, павелiчэнне прыбыткаў казны i iнш. У аснове валочнай памеры ляжаў абмер зямлi на стандартныя зямельныя ўчасткi валокi, якiя сталi нормай надзелу, адзiнкай абкладання сялян феадальнымi павiннасцямi. Першы абмер зямель на вaлoкi зроблены ў 1552 г. у Пiнскiм i Клецкiм княствах, у вялiкакняжацкiх i прыватнауласнiцкiх маёнтках Заходняй i Цэнтральнай Беларусi рэформа пашырылася пасля заканадаўчага афармлення яе «Уставай на валокі 1557».

Плошча, на якой размяшчалася створаная нанава вёска, звычайна мела форму чатырохвугольнiка i падзялялася на 3 палі, а кожнае поле – на аднолькавыя палосы па 11 моргаў (7,12 га). Вёску пераносiлi ў сярэдняе поле, сядзiбы размяшчалi ўздоўж вулiцы (звычайна адной). Хаты ставiлi на адным баку вулiцы, гаспадарчыя пабудовы – на другiм (глядзіце таксама артыкул Вёска). Кожны двор атрымлiваў участкi ў 3 палях, што скдадала 1 валоку (21,36 га). Такім чынам замацоўвалася трохпольная сістэма севазвароту, лiквiдоўваліся цераспалосiца, далёказямелле i стракатасць у памерах сялянскiх надзелаў. Aлe апрацаваць столькi зямлi адной сям'i было цяжка, таму валока давалася 2, часам 3 сем'ям. Залежна ад асноўных павiннасцей сялянства дзялілася на 3 катэгорыi: цяглыя сяляне, асадныя сяляне, сяляне-слугi. Пры абмеры землi баяр i шляхты, што знаходзілiся сярод уладанняў вялiкага князя, буйных феадалаў, уключалiся ў склад апошнiх, баяры i шляхта пры дакументальным доказе cвaix правоў на ранейшую зямельную ўласнасць атрымлiвалі кампенсацыi ў iншых месцах. Валочная памера садзейнiчала ўсталяванню i пашырэнню фальварка, дзе панскi засевак павялічваўся пераважна за кошт лепшых сялянскiх зямель. Для выканання паншчыны зямлю размяркоўвалi так, каб 1 валоцы фальварковай зямлi адпавядала 7 сялянскiх валок. Пры правядзеннi валочнай памеры на ўсходзе Беларусi падзел на валокі не рабiўся, быў праведзены абмер зямлі i вызначэнне яе якасцi. Якасць клалася ў аснову памераў павiннасцей. Валочная памера ахапiла i дзяржаўныя гарады, закранула зямельныя ўладаннi духавенства.

Рэформа ўзмацнiла запрыгоньванне сялянства, павялiчыла павiннасцi, ліквiдавала права пераходу да iншых феадалаў, уводзiла падворнае землекарыстанне замест абшчыннага, канчаткова пазбавiла сялян права карыстання былымi спадчыннымi зямельнымi надзеламi, на доўгi час вызначыла планаванне сялянcкix вёсак i сядзiб.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.