Панядзелак, 29.04.2024, 01:01

ВЕНА

Галоўная »
ВЕНА (ад лац. venum продаж) – у старажытных славянскіх і некаторых іншых народаў Еўропы выкуп жаніха за выкраданне нявесты ці загадзя абумоўленая плата яе бацькам або сваякам. Памеры яго былі даволі значнымі. На Русі, акрамя таго, вену плацілі бацькі нявесты грамадзе і феадалу.

Упершыню ўпамінаецца ў «Аповесці мінулых гадоў» (пач. 12 ст.). З эвалюцыяй сямейных адносін пераўтварылася ў сімвалічны абрад, а сам тэрмін «вена» атрымаў значэнне пасагу, які бацькі давалі за нявестай. Узнікшая як звычай, вена з цягам часу была заканадаўча замацавана ў феадальным праве. Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г. разглядаў вену як умову для заключэння шлюбу і спосаб забеспячэння маёмасных інтарэсаў жонкі на выпадак яе ўдаўства. На Беларусі нормы гэтага права дзейнічалі да 1840 г.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [145]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 5
Гасцей: 5
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.