Нядзеля, 28.04.2024, 07:24

ВЕРШАЛІНА, сукаватка

Галоўная »
ВЕРШАЛІНА, сукаватка – старажытная цяглавая прылада для апрацоўкі глебы; найбольш архаічны тып бараны. Лакальная назва астрога. Рабілі з верхавіны елкі, сукі якой абсякалі на адлегласці 40 — 60 см ад ствала і завострывалі іх. За больш тонкі канец мацавалі пастронкі. Вершаліну цягнуў звычайна адзін конь ці вол.

Ужываліся на падсечным (агнявым) земляробстве. На лясных лядах, дзе аставалася шмат пнёў і каранёў, вершаліна была асноўнай земляробчай прыладай, што сумяшчала ў сабе функцыі бараны і сахі. У сельскагаспадарчай практыцы беларусаў эпізадычна сустракаліся ў сярэдняй паласе Беларусі і на Усходнім Палессі да пачатку 20 ст.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [145]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 4
Гасцей: 4
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.