Субота, 19.05.2012, 07:35

ЛЯДА


ЛЯДА — участак, на якім лес высякалі і спальвалі, а зямлю выкарыстоўвалі пад ворыва. Ляднае земляробства вядома з эпохі неаліту, на Палессі — з 4-га тысячагоддзя да нашай эры; у канцы 3-га тысячагоддзя да нашай эры пашырылася да Падзвіння. У бронзавым веку — асноўная сістэма гаспадаркі. Лядна-агнявым земляробствам займаліся плямёны штрыхаванай керамікі культуры і днепра-дзвінскай культуры, дрыгавічы, крывічы, радзімічы і іншыя славянскія плямёны. Эпізадычна выкарыстоўвалася яно яшчэ ў ХІХ ст.

Тэрмін «Ляда» найбольш вядомы на ўсходзе Беларусі, у заходніх раёнах участкі ворнай зямлі з-пад лесу часцей называлі расчыстка, навіна, выдзер, пасека, падсека. Хваёвы лес пад ляду для яравых звычайна высякалі ўвосень і выпальвалі вясной, чарналессе секлі вясной, адначасова з палявымі работамі. Расчышчала ляду ўся сям'я. Жанчыны і падлеткі секлі хмызняк, мужчыны — вялікія дрэвы, карчавалі пні. Усё, што аставалася пасля вывазу высечанага лесу, спальвалася. Агонь служыў і своеасаблівым спосабам апрацоўкі зямлі (згараў верхні травяны пласт глебы, лепш прарастала насенне без глыбокага рыхлення). На лядзе некалькі гадоў без угнаення атрымлівалі добры ўраджай. У першы год сеялі проса, на другі — жыта, на трэці — яравыя, на чацвёрты пакідалі ўчастак пад папар і ён уваходзіў у круг трохпольнага севазвароту. Наяўнасць карэння і пнёў перашкаджала шырокаму выкарыстанню ворных прылад і цяглавай сілы, таму ляду часцей за ўсё апрацоўвалі ўручную (матыкай). Саху для ляды рабілі больш лёгкай, з кароткімі лемяхамі, а на Паазер'і — з паліцай-перакладкай або зусім без яе, баранавалі звычайнай вершалінай, радзей — смыком. Ад ляды паходзяць назвы некаторых населеных пунктаў.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход
E-mail:
Пароль:
Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [182]
Каталог файлаў [66]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [83]
Культура [86]
Адукацыя [4]
Спорт [17]
Здарэнні [8]
Грамадства [65]
Эканоміка [3]
Транспарт [30]
Блог [6]
Каляндар
«  Май 2012  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Rating All.BY Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.