Субота, 04.05.2024, 05:59

ВІЛЕЙСКІ КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЕЙ

Галоўная »
ВІЛЕЙСКІ КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЕЙ заснаваны ў г.Вілейка 30.07.1982 г. на падставе пастановы ЦК КПБ як гісторыка-краязнаўчы музей. Адкрыты для наведвальнікаў 07.05.1985 г. У 1997 г. паводле пастановы Вілейскага райвыканкама ў асобным будынку адкрыта выставачная зала імя Н.Сілівановіча (1834 — 1919 гг.), акадэміка жывапісу Расійскай акадэміі мастацтваў, ураджэнца Вілейшчыны. З 2005 г. Дзяржаўная ўстанова «Вілейскі краязнаўчы музей». Музеем кіравалі: К.Б.Шымакоўская, Н.А.Яфімава, Я.А.Ігнатовіч, В.А.Лапко. З 2008 г. дырэктар С.М.Ганчар.

Асноўны фонд (2008) налічваў 19720 адзінак захоўвання, навукова-дапаможны — 3712 адзінкі. Плошча экспазіцыйнай залы 180 м², выставачнай — 100 м².

Вілейскі краязнаўчы музей

Экспазіцыя створана па тэматычна-калекцыйным метаду і мае раздзелы: «Час», «Вытокі», «Вялля», «Зямля», «Дом», «Дзяржавы», «Пакуты», «Вілейка».

Матэрыялы па гісторыі і культуры Вілейскага краю прадстаўлены ад старажытнасці да 2-й палавіны 20 ст. Сярод экспанатаў клад крамянёвых нажоў 5 — 4-га тыс. да н.э., жаночыя ўпрыгожанні 10 — 12 ст., манетны скарб 17 ст., царкоўныя летапісы канца 19 ст., медны нагрудны знак памочніка віленскага гарадскога старасты 1892 г.

Экспануюцца дакументы і фотаздымкі, якія расказваюць пра гісторыю горада і раёна, удзел ураджэнцаў Вілейшчыны ў кастрычніцкіх падзеях 1917 г., грамадзянскай вайне 1918-20 гг., у партызанскім руху ў Вялікую Айчынную вайну і яго кіраўнікоў А.С. Азончыка і А.І. Валынца, пра вызваленне Віленшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у тым ліку аб 35-й танкавай брыгадзе, што вызваліла Вілейку ў 1944 г.

Прадстаўлены прылады працы і побыту беларускіх сялян 19 — пачатку 20 ст., мэбля ручной работы пачатку 20 ст., калекцыі самавараў, нумізматычная, вырабы ткацтва і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Экспануюцца матэрыялы, прысвечаныя ўраджэнцам раёна — мастаку Н.Сілівановічу, паэтэсе Г.Новік, Героям Савецкага Саюза К.М.Зубовічу, У.С.Лаўрыновічу, Героям Сацыялістычнай Працы І.М.Касяк, Я.Ф.Мірановічу. Сярод унікальных экспанатаў: падзорная труба і чыгуннае ядро арміі Напалеона 1812 г., сшытак святара Рэчкаўскай царквы з запісам аб пахаванні пяцярых байцоў Чырвонай Арміі ў жніўні 1941 г., клішэ газеты «Партизанская правда» 1944 г., рукапісная кніга вілейскага ваенкамата са звесткамі аб мабілізацыі 1944 г., франтавыя лісты 1944-45 гг.

У выставачнай зале праводзяцца часовыя выстаўкі, пастаянна экспануецца копія карціны Н.Сілівановіча «Салдат з хлопчыкам» (1866) з арыгіналу Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі.

Адрас: 222410, г.Вілейка, плошча Свабоды, 8
Тэл.: +375-1771-541-47
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [471]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.