Субота, 20.04.2024, 04:19

ВІЛЕЙКА

Галоўная »
ВІЛЕЙКАгорад, цэнтр Вілейскага раёна, на рацэ Вілія. За 103 км ад Мінска, чыгуначная станцыя па лініі Маладзечна - Полацк. Да 2000 г. было звыш 30 тысяч насельнікаў.

Вілейка
Герб Вілейкі

Упамінаецца з 1599 г. як мястэчка – цэнтр Вілейскага староства Ашмянскага павета, а з 1795-га ў сувязі з новым падзелам Рэчы Паспалітай, дзе ВКЛ мела пэўную незалежнасць – цэнтр павета.

Вілейка
Касцёл кармелітак (страчаны)

З 1796-га мела свой герб.

У 1904 г. праз Вілейку прайшла чыгунка.

З 1921 г. у складзе Польшчы, цэнтр павета. З 1939-га – у БССР, да 1960-га цэнтр Вілейскай вобласці.

За час нямецка-фашысцкай акупацыі з 26 чэрвеня 1941 г. па 2 ліпеня 1944-га тут знішчана каля 7000 чалавек, а горад быў амаль цалкам разбураны.

Вілейка
Касцёл узвышэння Святога Крыжа

Вілейка
Царква Прападобнай Марыі Егіпецкай

У Вілейцы ёсць прадпрыемствы лёгкай і харчовай прамысловасці, гісторыка-краязнаўчы музей, а з помнікаў архітэктуры – царква (1864), Крыжаўзвіжанскі касцёл (пачатак XX ст.).

Вілейка
Вілейская ГЭС

За 1 км ад Вілейкі ёсць вадасховішча, на месцы зліцця ракі Віліі з рэкамі Сэрвач, Ілія, Касутка, што ўваходзіць ў гідразбудаванне Вілейска-Мінскай воднай сістэмы. Створана ў 1975 г. для водазабеспячэння Мінска, паляпшэння санітарнага стану Свіслачы, умоў адпачынку. Даўжыня яго берагавой лініі 137 км, найбольшая глыбіня 13,8 м.

Даследчыкі этнаграфіі асобна вылучаюць вілейскі строй – традыцыйны комплекс беларускага народнага адзення, што ярка сфармаваўся ў XIX ст. і на які паўплываў гарадскі касцюм. У гэтым строі выявіліся арыгінальныя кроі і прыёмы пашыву, шырокае выкарыстанне крамных тканін як для мужчынскага, так і жаночага адзення.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1389]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.