Субота, 19.05.2012, 08:05

«ВІСЛА» («Wisla»)


«ВІСЛА» («Wisla») – польскі краязнаўча-этнаграфічны ілюстраваны часопіс. Орган польскага этналагічнага таварыства. Выходзіў у Варшаве ў 1887 — 1905 гг., 1916-17 гг., 1922 г. (усяго 21 т.).

Прызначаўся этнографам, фалькларыстам, антраполагам, географам і шырокаму колу чытачоў. Заснавальнік і рэдактар у 1888-99 гг. Я.Карловіч. Друкаваў матэрыялы па этнаграфіі, фальклору, антрапалогіі, геаграфіі, народнай медыцыне і інш., справаздачы, рэцэнзіі, пераклады, польскую і замежную бібліяграфію, карэспандэнцыі. Змяшчаў артыкулы па духоўнай і матэрыяльнай культуры беларусаў: «Падарожжа Нёманам» З.Глогера (т.2, 1888 г.), «Людзі і кветкі на берагах Нёмана» Э.Ажэшкі (т.2, 1888 г.; т. 4-5, 1890-91 гг.), «Дажынкі на Літве» Біруты (А.Даравінскай, т.3, 1889 г.), «Вёска Камаровічы ў Мазырскім павеце» Э.Яленскай (т.5, 1891 г.), «З жыцця беларускага люду» А.Лантоўскага (т.9, 1895 г.), «Народныя павер'і ў ваколіцах Крывіч у Вілейскім павеце» Я.Кібарта (т.13, 1899 г.), «Святкаванне вяселля ў Вілейскім павеце ў ваколіцы Маладзечна і Радашковіч» С.Кавалеўскай (т.14, 1900 г.), «Батлейкі» ў Лідскім павеце Віленскай губерні» Е.Іваноўскага (т.15, 1901 г.). А.Ф.Літвіновіч.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход
E-mail:
Пароль:
Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [182]
Каталог файлаў [66]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [83]
Культура [86]
Адукацыя [4]
Спорт [17]
Здарэнні [8]
Грамадства [65]
Эканоміка [3]
Транспарт [30]
Блог [6]
Каляндар
«  Май 2012  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Rating All.BY Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.