ВЯЛІКАНАВІКСКАЯ КАПЛІЦА НАЙСВЯЦЕЙШАГА СЭРЦА ІСУСАГалоўная »
ВЯЛІКАНАВІКСКАЯ КАПЛІЦА НАЙСВЯЦЕЙШАГА СЭРЦА ІСУСА размяшчаецца на скрыжаванні вуліц ў паўночна-заходняй частцы вёскі Вялікія Навікі Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Пабудавана ў 1930-я гг. з дрэва, адноўлена ў канцы 20 ст.
Твор народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным у плане зрубам пад двухсхільным дахам, які з боку фасада пераходзіць у чатырохгранны шацёр. Яго навіс над прамавугольным уваходным зашклёным праёмам падтрыманы бакавымі прасценкамі. Бакавыя вертыкальна ашаляваныя фасады прарублены шырокімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|