ВЯЛІКАСЭРВЕЦКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
ВЯЛІКАСЭРВЕЦКАЯ КАПЛІЦА размяшчалася на ўсходняй ускраіне вёскі Вялікая Сэрвач Вілейскага раёна Мінскай вобласці. Пабудавана ў 19 ст. з цэглы ў былым сядзібна-паркавым комплексе Козел-Паклеўскіх. Разбурана ў 2012 годзе.
Помнік архітэктуры класіцызму. Была вырашана кампактным прамавугольным у плане аб'ёмам пад двухсхільным дахам. Фасад завершаны трохвугольным франтонам, прарэзаны лучковым уваходным праёмам, крапаваны вуглавымі лапаткамі.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|