ВЯЛІКАСЯХНОВІЦКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
ВЯЛІКАСЯХНОВІЦКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца на могілках ў вёсцы Вялікія Сяхновічы Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Пабудавана ў пачатку 20 ст. з цэглы як пахавальня.
Помнік архітэктуры неаготыкі. Вырашана васьміграннай ратондай пад шатровым дахам. Плоскасныя бакавыя грані прарэзаны стральчатымі аконнымі праёмамі, франтальная — уваходным праёмам. Унутры на падлозе дзве надмагільныя пліты з рэльефнымі крыжамі.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|