Пятніца, 26.04.2024, 09:15

НЕСАПРАЎДНАЯ ГОТЫКА, неаготыка, псеўдаготыка

Галоўная »
НЕСАПРАЎДНАЯ ГОТЫКА, неаготыка, псеўдаготыка — умоўная назва кірункаў у архітэктуры XVIII — ХІХ стст., якія пераймалі формы, а часам і канструкцыі сярэдневяковай готыкі.

Зараджэнне несапраўднай готыкі ў заходне-еўрапейскай архітэктуры звязанае з росквітам садова-паркавага мастацтва, з ідэалізацыяй сярэднявечча, характэрнай рамантызму. Выяўлялася ў культавых і вялікіх грамадскіх збудаваннях. Часам узнаўляліся помнікі сярэдневяковай архітэктуры (будынак парламента ў Лондане), часцей будынкі мелі толькі гатычны дэкор. Для еўрапейскай несапраўднай готыкі сярэдзіны і 2-й паловы XIX ст. характэрнае шырокае выкарыстанне чыгунных канструкцыяў і паліхроміі.

Першыя ўзоры архітэктуры несапраўднай готыкі на тэрыторыі Беларусі з'явіліся ў палацавым будаўніцтве (Крычаўскі палац, Косаўскі палац, вежа Гомельскага палаца, палац у в. Астрашыцкі Гарадок Мінскага раёна і інш.).

У сядзібным будаўніцтве XIX ст. выяўлялася ў асобных гаспадарчых і службовых пабудовах (брамы ў Старапескаўскай сядзібе, капліца ў Закозельскай сядзібе, капліца-пахавальня ў Грушаўскай сядзібе і інш.). Рысы несапраўднай готыкі мелі шматлікія станцыйныя будынкі 1-й паловы — сярэдзіны XIX ст., у якіх выкарыстоўваліся псеўдагатычныя стральчатыя вокны і парталы ўваходаў (паштовыя станцыі ў Гарадку, Крычаве, вёсках Кузьміно Гарадоцкага, Грышаны Аршанскага раёнаў і інш.). 3 сярэдзіны XIX ст. несапраўдная готыка стала адной з найбольш значных плыняў архітэктуры эклектыкі, узорным стылем у культавым дойлідстве (касцёлы ў вёсках Сар'я Верхнядзвінскага і Каменка Шчучынскага раёнаў, Кальварыйскі касцёл і касцёл Святога Роха ў Мінску, Траецкі касцёл у Косаве і інш.).

Найбольш дасканалыя кампазіцыйна-пластычныя магчымасці несапраўднай готыкі выявіліся ў збудаваннях другой паловы XIX — пачатку XX стст. (Відзаўскі Траецкі касцёл, Гервяцкі касцёл, Нарачанскі Андрэеўскі касцёл, касцёлы ў Браславе, Вілейцы, Рэчыцы, Іўі, Паставах, Лагішыне Пінскага раёна, Ракаве Валожынскага раёна, Расонскі сядзібны дом і інш.). Некаторыя перабудаваныя збудаванні набылі рысы несапраўднай готыкі (Ражанкаўскі Петрапаўлаўскі касцёл, Віцебскі Варварынскі касцёл).

У драўляным дойлідстве несапраўдная готыка выявілася ў распрацоўцы вытанчанага па форме сілуэта, шырокім выкарыстанні прыёмаў кантрастнага спалучэння ашаляваных паверхняў зруба і высокіх пластычных дахаў, вежаў-званіцаў і г.д. (касцёлы ў вёсках Мяжаны Браслаўскага, Лінова Пружанскага раёнаў).

У пачатку XX ст. псеўдагатычныя збудаванні характарызуюцца адраджэннем мастацкай цэласнасці готыкі і эстэтызацыяй каркаснай канструкцыі. Неаготыка зрабіла ўплыў на станаўленне стылю «мадэрн», неарамантычных кірункаў і зараджэнне функцыяналізму.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» № 40 (585) кастрычнік 2015 года
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 5
Гасцей: 5
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.