Субота, 19.05.2012, 08:09

ВЯНДЛЯРНЯ


ВЯНДЛЯРНЯ — пабудова для вэнджання шынак, каўбас і іншых мясных прадуктаў, сала і рыбы. Найбольш пашыраны вежавыя збудаванні з 4-схільнай ці шатровай страхой.

вяндлярня
Вяндлярня. Вёска Шчорсы Навагрудскага раёна

Канструкцыйна вяндлярня падзялялася на 2 ярусы — на 1-м раскладалі агонь, на 2-м падвешвалі на жэрдках прадукты. Для ўсіх канструкцый вяндлярняў характэрна шчыльная падгонка элементаў, каб пазбегнуць страты дыму. Толькі ўверсе для яго выхаду праразалі адтуліны. На паліва выкарыстоўвалі лісцевыя пароды дрэў, асабліва сырую вольху, яблыню, тырсу, а таксама галлё ядлоўца.

Вяндлярні былі пашыраны па ўсёй Беларусі, у апошнія гады сталыя збудаванні не робяць, а выкарыстоўваюць звычайную бочку без дна, злучыўшы яе накрытай траншэяй з невялікім паглыбленнем у зямлі для агню. Дым праходзіць па канаўцы ў бочку і акурвае прадукты. Больш халодны дым павялічвае якасць вэнджання.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход
E-mail:
Пароль:
Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [182]
Каталог файлаў [66]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [83]
Культура [86]
Адукацыя [4]
Спорт [17]
Здарэнні [8]
Грамадства [65]
Эканоміка [3]
Транспарт [30]
Блог [6]
Каляндар
«  Май 2012  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Rating All.BY Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.