ВЯРШНІК — канструкцыйны элемент
дзвярэй, які злучае ўверсе
вушакі. Часам для большай выразнасці вяршнік знізу падчэсвалі (рабілі яго выгнутым), што павялічвала і памеры праёму дзвярэй. Вядомы прыклады, калі на вяршніку запісвалі або вырэзвалі год будаўніцтва ці даты іншых памятных падзей.